Музейная комната

               Экскурсія па музейным пакоі.


Этнаграфічная гасцёўня запрашае на невялічкую экскурсію. Наш музейны пакой змяшчае 44 экспанаты. Кожная паліца змяшчае звесткі пра этнас, культуру нашай маленькай радзімы. Прадметы сустракаюцца рознага прызначэння: ткацтва, сельскагаспадарчыя прылады працы, вырабы пляцення, ганчарства.

Калі ласка, сярпы, рабілі іх звычайна з жалеза або сталі, рэжучую частку зазубрывалі. Сустракаліся сярпы паўкруглыя (сферычныя) і падоўжаныя (авальныя).

У пакоі змешчаны прасы розных відаў.

Раней хату асвятлялі з дапамогай керасінавых лямп.

Ніжэй знаходзяцца ступкі, зробленыя з дрэва з цвёрдых парод дрэва (дуб, граб). Дыяметр уверсе 35-40 см. , унізе ступа звужалася.

Кожная сям’я любіла збірацца за адным сталом, ставілі пасярод самавар і чаёўнічалі.

З даўніх часоў на Беларусі былі распаўсюджаны промысел пляцення з лубу, лазы, саломы. Плеценыя прадметы былі зручнымі ў карыстанні, а выраб іх не патрабаваў складаных прыстасаванняў. Кораб – начынне з лубу для пераноскі прадуктаў і корму для жывёлы, захоўвання зерня, збору грыбоў.

Борніцтва – старажытная форма культурнага пчалярства, заснаваная на развядзенні і ўтрыманні пчол у борцях – штучных дуплах. Борніцтва выпрацавала спецыфічныя прылады і прыстасаванні, якія без істотных змен, пад рознымі назвамі вядомы на ўсёй тэрыторыі рэспублікі. Дымакур – прыстасаванне з паддувалам для акурвання пчол.

Беларускае народнае ганчарства характарызуецца ўстойлівымі вытворчымі традыцыямі. У нас змешчаны збаны, гаршчкі.

Адным з багатых і старажытных промыслаў беларусаў з’яўляецца народнае ткацтва. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакалення. Пранік выкарыстоўваўся для адбівання льну. Чаўнок выкарыстоўваўся для прапускання ўточных нітак, накручаных на цэўку. Трапло (трапачка, трэпачка) – прылада для трапання валакна. Грэбень- прылада для часання валакна. Калаўрот – прылада для прадзіва. Вядомы два тыпы: калаўрот-стаяк, у якім кола размешчана вертыкальна, і калаўрот-ляжак з колам, размешчаным гарызантальна. Для звівання пражы ў маткі служылі матавілы. Найбольш простым захавалася ручное матавіла.

Прасніца, драўляная прылада, прызначаная для прадзення воўны, льняной ці пяньковай кудзелі; складаецца з дзвюх частак (дошчачкі і стрыжня), замацаваных пад прамым вуглом. У Беларусі былі пашыраны лапатападобныя. 

Наш музейны пакой паступова пашыраецца новымі экспанатамі.

 

 

 

 

 


Апісанне экспанатаў [429,4 Kb] (cкачиваний: 43)
 

Республиканский конкурс виртуальных музеев

«Храним традиции, живем настоящим, творим будущее»

Номинация - «Виртуальный музей»